Работы ўдзельніц клуба «Параскева», выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Выстава будзе дзейнічаць з 31.01.20 па 30.06.20 у філіяле Веткаўскага музея.

Назва выставы — дэвіз энергічных удзельніц клуба «Параскева», які дзейнічае на базе філіяла Веткаўскага музея ў г. Гомелі. Наведаўшы выставу, вы пабачыце свет цудоўных рукатворных вырабаў удзельніц клуба.

Дадзеная выстава — справаздача дзейнасці клуба «Параскева», аповед пра тое, як захапленне традыцыйным жаночым рамяством (ткацтвам), з якога пачыналася гісторыя ўзнікнення клуба, перарасло ў шматбаковае захапленне рукадзеллем.

У зале «Жывое рамяство» людзі розных узростаў знойдуць той тып дэкаратыўна-прыкладной творчасці, які яму найбольш цікавы. Удзельніцы клуба выносяць на суд наведвальнікаў свае працы ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пачынаючы з самага старадаўняга жаночага рамёства — ткацтва і заканчваючы сучаснымі відамі рукадзелля. Калі вам падабаюцца пейзажы — то Вы зможаце палюбавацца выдатнымі відамі прыроды, якія замерлі ў карцінах вышытых крыжыкам, калі ж Вам хочацца акунуцца ў свет дзяцінства — тады Вам спадабаюцца аўтарскія лялькі.

Ці маглі Вы ўявіць, што з маленькіх шматкоў непатрэбнай тканіны могуць заквітнець выдатныя кветкі, якія адкрыюць перад вашым поглядам выдатныя карціны за акном? Ці то, што з іх можа атрымацца прыгожае і арыгінальнае адзенне?… усё магчыма, калі вы асвоілі тэхніку «пэчварк».

Стужкі і бісер… ўсім вядомыя матэрыялы на нашай выставе выглядаюць вельмі даросла і рэспектабельна, упрыгожваючы карціны і шкатулкі для дзявочых упрыгожванняў. А бісер у руках добрага майстра ператвараецца ў арыгінальнае ўпрыгожванне для велікодных яек.

Вам здаецца, што ўсё гэта не рэальна? Тады запрашаем пераканацца ў гэтым самім, наведаўшы выставу.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика