Выстава "Вы и нас, трудившихся, не забывайте. Книжная гравюра XVI - XIX вв." прысвечана дэкору друкаванай кнігі - гравюры. У яе паняцце ўваходзяць як фігурныя, так і арнаментальныя выявы (застаўкі, канцоўкі, ініцыялы).

Гравюра ўзнікае разам з кнігадрукаваннем. Па кнігах XVI - XIX стст., прадстаўленых на выставе можна прасачыць яе эвалюцыю. Калі першыя надрукаваныя кнігі ў XVI ст. ўпрыгожвалі самі друкары, якіх называлі майстрамі "книжного строения", то ў больш позні час (XVII - XVIII стст.) да афармлення кніг прыцягвалі вядомых іканапісцаў, гравёраў.

Ранняя гравюра заклікана была ўпрыгожыць кнігу. Арганічна ўваходзячы ў кнігу, яна складала з ёй адзіны цэльны арганізм. Ксілаграфія (гравюра на дрэве) не ўспрымалася асобна ад кнігі. Афорт жа (гравюра на медзі), якім упрыгожвалі кнігі пачынаючы з канца XVII ст., вырабляўся асобна ад яе і станавіўся як бы самастойным творам.

На выставе прадстаўлены ўнікальныя выданні першых рускіх і беларускіх друкароў: Івана Фёдарава - львоўскі "Апостал", 1574 г., Пятра Мсціслаўца - віленскае "Евангелле", 1575 г.

У гравюрах П. Мсціслаўца, выкананых у стылі маньерызму, ужо адчуваецца подых заходняга барока.

Пазнейшыя выданні маскоўскіх, кіеўскіх друкарняў прадстаўлены кнігамі з гравюрамі на медзі, у якіх на змену двухмернага, пласкаснога, шмат у чым дэкаратыўнага малюнка прыходзіць трохвымернасць, аб'ём, святло, ілюзія "почти реальной жизни".

Акрамя друкаваных кніг прадстаўлена рукапіс "Праздники певчие" канца XVII ст., Для дэкаратыўнага афармлення якой выкарыстаны гравіраваныя на медзі лісты Лявонція Буніна, найвядомейшага ў XVII ст. гравёра-мастака.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, вядомыя ў нашай краіне ў 1 - 3 асобніках.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 22 лютага (пятніца) 2013 года, 16:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика